1.      АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1.1.   Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” – незалежнае некамерцыйнае рэспубліканскае грамадскае маладзёжнае аб’яднанне, якое створана на аснове прыхільнасці прынцыпам дэмакратычнага сацыялізму, дзеля рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў сваіх членаў.

 

1.2.   Поўная назва аб’яднання:

 

1.           на беларускай мове – Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада”

 

2.           на рускай мове – Молодёжное общественное объединение “Молодые социал-демократы – Маладая Грамада”.

 

3.           Скарочаная назва:МГА “МСД–МГ”.

 

1.3.   МГА “МСД–МГ” мае статус рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання і дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, а таксама іншымі актамі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам на прынцыпах добраахвотнасці ўступлення і выхаду з арганізацыі, роўнасці правоў яе членаў, законнасці і галоснасці ў працы выбарных органаў.

 

1.4.   МГА “МСД–МГ” з моманту рэгістрацыі набывае ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, статус юрыдычнай асобы,  самастойны баланс, пячатку, сімволіку, штамп, бланк са сваімі рэквізітамі, разліковы рахунак і іншыя рахункі ў банкаўскіх установах Рэспублікі Беларусь, ад свайго імя ўступае ва ўзаемаадносіны з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, набывае маёмасныя і немаёмасныя правы, нясе па іх абавязацельствы і адказнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

1.5.   МГА “МСД–МГ” можа ўступаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, саюзы, створаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў, усталёўваць і падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні і прадпрымаць іншыя крокі, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і яе міжнародным абавязацельствам. МГА “МСД–МГ” супрацоўнічае з іншымі арганізацыямі, як у Рэспубліцы Беларусь, так і па-за яе межамі, калі гэта не супярэчыць гэтаму Статуту, яго прынцыпам і задачам, а таксама заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

 

1.6.   Справаводства МГА “МСД–МГ” ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства. Вызначаная заканадаўствам дакументацыя здаецца ў адпаведныя ўстановы, якія захоўваюць Нацыянальны архіўны фонд, па месцы знаходжання юрыдычнага адрасу.

 

1.7.   Аб сваёй рэгістрацыі, рэарганізацыі або ліквідацыі МГА “МСД–МГ” паведамляе ў сродках масавай інфармацыі ў тэрмін, вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

1.8.   Цэнтральная Рада (кіруючы орган) МГА “МСД–МГ” размяшчаецца па адрасе: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Будзённага, д.48а, п. 416.

 

2.      МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПРАДМЕТ І МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ

 

2.1.   Сваімі мэтамі МГА “МСД–МГ” ставіць:

 

1.           Садзейнічаць выхаванню маладога пакалення, якое кіруецца каштоўнасцямі сацыял-дэмакратыі.

 

2.           Садзейнічаць развіццю грамадзянскай супольнасці на Беларусі.

 

3.           Садзейнічаць рэалізацыі прынцыпаў дэмакратычнага сацыялізму ў жыцці грамадства.

 

4.           Садзейнічаць рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, замежнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на падставе сацыял-дэмакратычных прынцыпаў.

 

2.2.   Дзеля дасягнення сваіх мэтаў МГА “МСД–МГ” вырашае наступныя задачы:

 

1.           Пашырэнне ўплыву ў грамадстве ідэалаў і каштоўнасцяў дэмакратычнага сацыялізму (свабода, роўнасць, салідарнасць, сацыяльная справядлівасць, прыярытэт правоў чалавека).

 

2.           Стварэнне ўмоў унутры арганізацыі і ў грамадстве для рэалізацыі эканамічных, сацыяльных, грамадзянскіх, культурных правоў любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, замежнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на аснове сацыял-дэмакратычных прынцыпаў.

 

3.           Выхаванне ў сябраў МГА “МСД–МГ” і ў грамадстве палітычнай і агульначалавечай культуры, павагі да правоў чалавека, дэмакратычных каштоўнасцяў.

 

2.3.   Прадметам дзейнасці МГА “МСД–МГ” з’яўляецца рэалізацыя маладзёвых праграм у галіне культурнага і патрыятычнага выхавання, грамадзянскага станаўлення асобы, прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для самавыяўлення маладых людзей.

 

2.4.   Для выканання статутных задач МГА “МСД–МГ” выкарыстоўвае наступныя метады:

 

1.           Стварэнне і каардынацыя дзейнасці першасных арганізацый (клубаў) МГА “МСД–МГ”

 

2.           Ажыццяўленне навуковай, кансультацыйнай, вучэбнай і метадычнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

3.           Ажыццяўленне рэкламна-інфармацыйнай, выдавецкай дзейнасцi для асвятлення сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з гэтым Статутам і дзеючым заканадаўствам.

 

4.           Заснаванне ўласных сродкаў масавай інфармацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб друку і сродках масавай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

5.           Арганізацыя стажыровак і абменаў маладзёжнымі дэлегацыямі.

 

6.           Прадстаўленне інтарэсаў сваіх членаў у дзяржаўных структурах, навучальных установах і грамадскіх арганізацыях у межах, акрэсленых заканадаўствам і дадзеным Статутам.

 

7.           Выступы ў сродках масавай інфармацыі.

 

8.           Арганізацыя і ўдзел у публічных акцыях і культурных мерапрыемствах у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

9.           Правядзенне канферэнцый, семінараў, курсаў, арганізацыя летнікаў і іншых мерапрыемстваў, згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

10.       Супрацоўніцтва з органамі прадстаўнічай і выканаўчай улады, а таксама грамадскімі арганізацыямі, блізкімі да МГА “МСД–МГ” па характару сваёй дзейнасці.

 

11.       Ажыццяўленне вытворча-гаспадарчай дзейнасці, скіраванай на выкананне статутных мэтаў і задач, праз стварэнне камерцыйных арганізацый і (або) удзел у іх.

 

12.       Іншыя віды і метады дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

3.      ЧЛЕНСТВА Ў МГА “МСД–МГ”

 

3.1.   Членства (далей па тэксце Статута – сяброўства) у МГА “МСД–МГ” з’яўляецца індывідуальным, добраахвотным і фіксаваным.

 

3.2.   Членам (далей па тэксце Статута – сябрам) МГА “МСД–МГ” можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін ці асоба без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 16 і якія з’яўляюцца прыхільнікамі сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў і прызнаюць Статут і МГА “МСД–МГ”. Дадатковай умовай сяброўства ў МГА “МСД–МГ” з’яўляецца ўплата сяброўскіх складак (пры наяўнасці адпаведнага рашэння Центральнай Рады). Асобам, якія дасягнулі 31-гадовага ўзросту, сяброўства ў МГА “МСД–МГ” можа быць прадоўжана пасля падачы пісьмовай заявы, але пры гэтым агульная колькасць сябраў, якія дасягнулі 31-гадовага ўзросту, не павінна перавышаць 1/3 ад усёй колькасці сябраў МГА “МСД–МГ”. Прыём у сябры МГА “МСД–МГ” адбываецца на сходзе (пасяджэнні рады) клуба, на пасяджэнні рады раённага ці гарадскога аб’яднання клубаў па месцы жыхарства кандыдата. Пры адсутнасці ў горадзе ці раёне клуба (гарадскога, раённага аб’яднання клубаў) права прымаць у сябры МГА “МСД–МГ” мае рада абласнога аб’яднання клубаў, а пры адсутнасці абласнога аб’яднання клубаў – Выканаўчы Камітэт МГА “МСД–МГ”. Прыём у МГА “МСД–МГ” праводзіцца на падставе пісьмовай заявы ўстаноўленага ўзору.

 

3.3.   Сябра МГА “МСД–МГ” мае права:

 

1.           Выказваць і абараняць сваю думку.

 

2.           Прымаць удзел у галасаванні па ўсіх пытаннях на сходзе першаснай арганізацыі (клуба).

 

3.           Пры дасягненні паўналецця вылучацца на выбарныя пасады ў МГА “МСД–МГ”.

 

4.           Браць удзел у працы любых органаў МГА “МСД–МГ”.

 

5.           Звяртацца з заявамі і прапановамі ў любы орган МГА “МСД–МГ” і атрымліваць адказ на працягу двух тыдняў.

 

6.           Атрымліваць любую інфармацыю аб дзейнасці МГА “МСД–МГ” ад яго кіраўніцтва, неабходную для выканання статутных задач.

 

7.           З’яўляцца сябрам іншых грамадскіх аб’яднанняў, мэты і дзейнасць якіх не супярэчаць Статуту МГА “МСД–МГ”.

 

8.           Атрымліваць ад органаў МГА “МСД–МГ” падтрымку ў выпадку неабходнасці абараніць свае правы і законныя інтарэсы.

 

9.           Абскардзіць рашэнні цэнтральных органаў МГА “МСД–МГ”, органаў арганізацыйных структур МГА “МСД – МГ”, у парадку прадугледжаным гэтым Статутам.

 

10.       Выйсці са складу МГА “МСД–МГ” на падставе асабістай пісьмовай заявы на імя клуба, або адпаведнага аб’яднання клубаў, або Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ”.

 

11.       Карыстацца іншымі правамі, якія вынікаюць са Статута МГА “МСД–МГ”.

 

3.4.   Сябра МГА “МСД–МГ” абавязаны:

 

1.           Быць зарэгістраваным у адным з клубаў, або ў абласным аб’яднанні клубаў, або ў Выканаўчым камітэце МГА “МСД–МГ”.

 

2.           Выконваць Статут МГА “МСД–МГ”.

 

3.           Выконваць рашэнні арганізацыйных структур, кіруючага і кантрольна-рэвізійнага органаў, а таксама З’езду МГА “МСД– МГ”, а ў выпадку нязгоды з рашэннямі – не перашкаджаць іх выкананню.

 

4.           Удзельнічаць у мерапрыемствах МГА “МСД–МГ”.

 

5.           Уносіць складкі ў адпаведнасці з рашэннем Цэнтральнай Рады.

 

6.           Ашчадна ставіцца да сродкаў і маёмасці МГА “МСД–МГ”.

 

3.5.   Пытанне аб спыненні сяброўства вырашаецца на сходзе клуба, або раённага ці гарадскога аб’яднання клубаў на падставе асабістай пісьмовай заявы, пісьмовай заявы не менш як 1/3 сябраў клуба, пастановы Рэвізійнай камісіі ці Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ”. Рашэнне аб спыненні сяброўства прымаецца простай большасцю галасоў прысутных сябраў клуба ці іншых органаў у адпаведнасці з дадзеным Статутам.

 

3.6.   Сябра МГА “МСД–МГ” можа быць выключаны з аб’яднання па прычыне:

 

1.           Грубага парушэння Статута.

 

2.           Здзяйснення дзеянняў, якія нанеслі шкоду аўтарытэту і цэласнасці арганізацыі.

 

3.           Выкарыстання займанай пасады ў карыслівых мэтах.

 

3.7.   Сяброўства ў МГА “МСД–МГ” несумяшчальнае з пропаведдзю сацыяльнай, расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, заклікамі да гвалтоўных дзеянняў.

 

3.8.   У асобных выпадках (апеляцыя сябраў, выключаных з сябраў МГА “МСД–МГ” арганізацыйнай структурай, а таксама грубае парушэнне Статута МГА “МСД–МГ”) пытанне аб сяброўстве можа вырашаць Цэнтральная Рада і З’езд МГА “МСД–МГ”.

 

4.      АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ СТРУКТУРА

 

4.1.   Арганізацыйная структура МГА “МСД–МГ” адпавядае прынцыпам адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Законам “Аб адміністратыўна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністратыўна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь” і складаецца з клубаў, гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання) і раённых аб’яднанняў клубаў, а таксама абласных аб’яднанняў клубаў.

 

4.2.   Асновай МГА “МСД–МГ” з’яўляюцца першасныя арганізацыі – клубы, якія ўтвараюцца па месцы працы, вучобы, жыхарства на падставе адзінства інтарэсаў пры наяўнасці не менш як трох сябраў аб’яднання. Сябра МГА “МСД–МГ” можа з’яўляцца сябрам толькі аднаго клуба. Першасныя арганізацыі маюць тыя ж мэты і задачы, што і МГА “МСД–МГ” у цэлым і дзейнічаюць у адпаведнасці з гэтым Статутам і дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

4.3.   Кожны клуб МГА “МСД–МГ” можа мець сваю назву, прынятую на агульным сходзе клуба МГА “МСД–МГ”.

 

4.4.   Пры наяўнасці ў межах раёна, горада трох і большай колькасці клубаў можа стварацца адпаведнае (раённае, гарадское) аб’яднанне клубаў МГА “МСД–МГ”.

 

4.5.   Пры наяўнасці ў межах вобласці трох і большай колькасці гарадскіх, раённых клубаў ствараецца абласное аб’яднанне клубаў МГА “МСД–МГ”.

 

4.6.   Мінскае гарадское аб’яднанне клубаў не ўваходзіць у склад Мінскага абласнога аб’яднання клубаў і выконвае адначасова функцыі аб’яднання клубаў абласнога і гарадскога ўзроўняў.

 

4.7.   Арганізацыйныя структуры МГА “МСД–МГ” могуць набываць статус юрыдычнай асобы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пры згодзе Цэнтральнай Рады МГА “МСД–МГ”.

 

4.8.   Асобныя сябры МГА “МСД–МГ”, якія пражываюць у раёнах, гарадах, дзе адсутнічаюць раённыя, гарадскія клубы, стаяць на ўліку ў абласных аб’яднаннях клубаў або, пры адсутнасці абласнога аб’яднання клубаў, у Выканаўчым камітэце МГА “МСД–МГ”.

 

4.9.   Вышэйшым органам клуба МГА “МСД–МГ” з’яўляецца сход.

 

4.10.                   Сход клуба МГА “МСД–МГ” склікаецца па неабходнасці, але не радзей як два разы на год каардынатарам клуба, пры неабходнасці – Цэнтральнай Рэвізійнай камісіяй МГА “МСД–МГ” або рэвізорам клуба, ці сябрамi клуба, колькасцю не менш як 1/3 ад зарэгiстраваных сябраў адпаведнага клуба.

 

4.11.                   Сход клуба МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Вырашае пытанні аб сяброўстве ў МГА “МСД–МГ”.

 

2.           Абірае каардынатара, скарбніка і рэвізора клуба, якія маюць тэрмін паўнамоцтваў адзін год (меней за год – па рашэнню клуба).

 

3.           Пры колькасці сябраў клуба болей за 10 чалавек можа стварыць  каардынуючы орган адпаведнага клуба – раду, у якую ўваходзяць каардынатар, скарбнік і іншыя сябры, абраныя сходам, і якая праводзіць свае пасяджэнні не радзей як чатыры разы на год. Тэрмін паўнамоцтваў рады – адзін год (меней за год – па рашэнню клуба).

 

4.           Прымае рашэнне аб правядзенні публічных акцый мясцовага, а пры неабходнасці – рэспубліканскага значэння.

 

5.           У выпадку стварэння рады клуба, мае права надзяляць раду часткай сваіх паўнамоцтваў згодна з гэтым Статутам.

 

6.           Вырашае іншыя пытанні дзейнасці клуба ў межах Статута МГА “МСД–МГ”.

 

4.12.                   Каардынатар клуба:

 

1.           Мае тэрмін паўнамоцтваў – адзін год (меней за год  – па рашэнню сходу).

 

2.           Каардынуе дзейнасць сябраў мясцовага клуба.

 

3.           Прадстаўляе інтарэсы мясцовага клуба ў гарадскім, раённым, абласным аб'яднанні клубаў.

 

4.           Адказны за вядзенне справаводства.

 

5.           Адказны за падтрыманне сувязі і абмен інфармацыяй з цэнтральнымі органамі МГА “МСД–МГ”, а таксама з гарадскімі, раённым і абласным аб'яднаннямі клубаў.

 

6.           Валодае правамі і абавязкамі, ускладзенымі на яго Статутам і сходам адпаведнага клуба МГА “МСД–МГ”, калі яны не супярэчаць Статуту.

 

7.           Вырашае іншыя пытанні ў межах сваёй кампетэнцыі.

 

4.13.                   Скарбнік клуба:

 

1.           Мае тэрмін паўнамоцтваў – адзін год (меней за год  – па рашэнню сходу).

 

2.           У адпаведнасці з рашэннем Цэнтральнай Рады арганізоўвае збор сяброўскіх складак і пералічэнне іх на рахунак кіруючага органа МГА “МСД–МГ”.

 

3.           Па патрабаванню сходу (рады) клуба, кіруючых органаў МГА “МСД–МГ” робіць неабходныя справаздачы.

 

4.14.                   Вышэйшым органам гарадскога аб’яднання клубаў (у гарадах абласнога падпарадкавання) і раённага аб’яднання клубаў з’яўляецца сход (канферэнцыя), які склікаецца не радзей як адзін раз на год. Да паўнамоцтваў сходу (канферэнцыі) гарадскога, раённага аб’яднання клубаў адносіцца каардынацыя дзейнасці клубаў у межах адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі, рашэнне бягучых пытанняў адпаведнага ўзроўню. Сход (канферэнцыя) склікаецца гарадской, раённай радай або па патрабаванню Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі МГА “МСД–МГ”, або рашэннем паловы клубаў, якія належаць да адпаведнага аб’яднання. Норму прадстаўніцтва клубаў на канферэнцыі вызначае рада гарадскога, раённага аб’яднання клубаў. Сябры гарадской, раённай рады з’яўляюцца дэлегатамі канферэнцыі па пасадзе. У выпадку адсутнасці гарадской, раённай рады пры стварэнні аб’яднання клубаў пытанне аб скліканні сходу (канферэнцыі) і норме прадстаўніцтва клубаў на канферэнцыі вырашаюць сумесна каардынатары адпаведных клубаў МГА “МСД–МГ”.

 

4.15.                   Каардынуючым органам гарадскога (раённага) аб’яднання клубаў паміж сходамі (канферэнцыямі) з’яўляецца гарадская (раённая) рада, якая ствараецца на пасяджэнні сходу (канферэнцыі) адпаведнага аб’яднання клубаў і ў склад якой сходам (канферэнцыяй) абіраюцца старшыня, намеснік старшыні, скарбнік, пры неабходнасці іншыя сябры, і якая праводзіць свае пасяджэнні не радзей чым два разы на год. Сход (канферэнцыя) аб’яднання клубаў абірае выбірае таксама рэвізора, які не ўваходзіць у склад рады. Тэрмін паўнамоцтваў рады і рэвізора – адзін год (меней за год – па рашэнню сходу (канферэнцыі).

 

4.16.                   Вышэйшым органам абласнога аб’яднання клубаў з’яўляецца абласная канферэнцыя, якая склікаецца не радзей як адзін раз на год. Да паўнамоцтваў канферэнцыі абласнога аб’яднання клубаў адносіцца каардынацыя дзейнасці структурных адзінак у межах адпаведнай вобласці, рашэнне бягучых пытанняў адпаведнага ўзроўню. Канферэнцыя абласнога аб’яднання клубаў склікаецца абласной радай, або па патрабаванню Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі МГА “МСД–МГ”, або рашэннем 1/3 клубаў вобласці, або па патрабаванню не меней трох гарадскіх або раённых аб’яднанняў клубаў, якія належаць да гэтай вобласці. Норму прадстаўніцтва клубаў на канферэнцыі вызначае рада абласнога аб’яднання клубаў МГА “МСД–МГ”. Сябры абласной рады з’яўляюцца дэлегатамі абласной канферэнцыі па пасадзе. У выпадку адсутнасці рады абласнога аб’яднання клубаў пры стварэнні абласнога аб’яднання клубаў пытанне аб скліканні канферэнцыі і квоце на яе вырашаюць сумесна старшыні гарадскіх, раённых аб’яднанняў клубаў вобласці (каардынатары клубаў у выпадку адсутнасці ў межах горада, раёна аб’яднання клубаў).

 

4.17.                   Каардынуючым органам абласнога аб’яднання клубаў паміж абласнымі канферэнцыямі з’яўляецца рада абласнога аб’яднання клубаў, якая ствараецца на канферэнцыі адпаведнага абласнога аб’яднання клубаў і ў склад якой канферэнцыяй абіраюцца старшыня, намеснік старшыні, скарбнік і пры неабходнасці іншыя сябры і якая праводзіць свае пасяджэнні не радзей як два разы на год. Канферэнцыя абласнога аб’яднання клубаў таксама абірае рэвізора, які не ўваходзіць у склад рады. Тэрмін паўнамоцтваў рады і рэвізора абласнога аб’яднання клубаў – адзін год (меней за год – па рашэнню канферэнцыі).

 

4.18.                   Старшыня абласнога (Мінскага гарадскога) аб’яднання клубаў МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Уваходзіць у Цэнтральную Раду МГА “МСД–МГ” (у парадку, прадугледжаным п 6.2. гэтага Статута) і прадстаўляе ў ёй інтарэсы ўсіх клубаў адпаведнай вобласці (г. Мінска).

 

2.           Разам з радай абласнога аб’яднання клубаў каардынуе дзейнасць клубаў і аб’яднанняў клубаў вобласці.

 

3.           Дапамагае клубам і аб’яднанням клубаў МГА “МСД–МГ” у адпаведнай вобласці ў станаўленні і развіцці.

 

4.           Супрацоўнічае з намеснікам Старшыні МГА “МСД–МГ” па рэгіянальнай палітыцы.

 

4.19.                   Клубы МГА “МСД–МГ” абавязкова рэгіструюцца ў Выканаўчым камітэце МГА “МСД–МГ” на падставе спісаў сябраў і пратаколаў ўстаноўчых сходаў. Гарадскія, раённыя і абласныя аб’яднанні клубаў МГА “МСД–МГ” абавязкова рэгіструюцца ў Выканаўчым камітэце МГА “МСД–МГ” на падставе пратаколаў ўстаноўчых сходаў (канферэнцый). Гарадскія, раённыя клубы, гарадскія, раённыя аб’яднанні клубаў МГА “МСД–МГ” падлягаюць абавязковаму ўліку ва ўстаноўленым законам у парадку. Абласныя (Мінскае гарадское) аб’яднанні клубаў рэгіструюцца (становяцца на ўлік) ва ўстаноўленым законам парадку ў галоўных упраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

 

4.20.                   Сход (канферэнцыя) лічыцца правамоцным(ай), калі ў ім (ёй) удзельнічае больш як палова сябраў адпаведнай арганізацыйнай структуры  або абраных дэлегатаў. Рашэнні на сходах (канферэнцыях) МГА “МСД–МГ” прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на сходзе (канферэнцыі) сябраў (дэлегатаў) за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Статутам. Выбары ва ўсе органы МГА “МСД–МГ” праводзяцца таемным галасаваннем.

 

4.21.                   Сябра МГА “МСД–МГ” мае права абскардзіць рашэнне клуба (рады клуба)  перад рэвізорам клуба, рашэнне гарадскога (раённага), абласнога аб’яднання клубаў (рады гарадскога (раённага), абласнога аб’яднання клубаў) – перад рэвізорам адпаведнага аб’яднання клубаў. У выпадку, калі скарга не задаволена, сябра МГА “МСД–МГ” мае права абскардзіць рашэнне рэвізора клуба або гарадскога (раённага), абласнога аб’яднання клубаў перад Цэнтральнай Рэвізійнай камісіяй МГА “МСД–МГ”.

 

5.      ВЫШЭЙШЫ ОРГАН

 

5.1.   Вышэйшым органам МГА “МСД–МГ” з’яўляецца З’езд МГА “МСД–МГ”.

 

5.2.   З’езд склікаецца Цэнтральнай Радай МГА “МСД–МГ” не радзей як адзін раз на два гады.

 

5.3.   Нечарговы З’езд склікаецца па пісьмовым патрабаванні не менш як 1/3 клубаў МГА “МСД–МГ”.

 

5.4.   Дэлегаты на З’езд абіраюцца на сходах (канферэнцыях) гарадскіх раённых аб’яднанняў клубаў МГА “МСД–МГ” паводле нормы прадстаўніцтва, вызначанай Цэнтральнай Радай МГА “МСД–МГ”. У выпадку адсутнасці аб’яднання клубаў у межах горада, раёна дэлегаты абіраюцца на сходзе клуба паводле нормы, вызначанай Цэнтральнай Радай МГА “МСД–МГ”. Сябры Цэнтральнай Рады і Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі з’яўляюцца дэлегатамі З’езда МГА “МСД–МГ” па-за квотай. Дату і месца правядзення З’езду вызначае Цэнтральная Рада МГА “МСД–МГ” не пазней як за два тыдні да вызначанай даты.

 

5.5.   З’езд правамоцны, калі ў яго працы бярэ ўдзел больш як палова дэлегатаў, абраных у адпаведнасці з п. 5.4. гэтага Статута.

 

5.6.   Рашэнні З’езда прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных дэлегатаў за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Статутам МГА “МСД–МГ”.

 

5.7.   З’езд:

 

1.           Большасцю ў 2/3 прысутных дэлегатаў прымае Статут МГА “МСД–МГ”, уносіць змяненні і дапаўненні ў яго.

 

2.           Большасцю ў 2/3 прысутных дэлегатаў вырашае пытанні рэарганізацыі і ліквідацыі МГА “МСД–МГ”.

 

3.           Зацвярджае сімволіку МГА “МСД–МГ” у адпаведнасці з дзеючым Заканадаўствам.

 

4.           Абірае таемным галасаваннем старшыню, генеральнага сакратара, намесніка старшыні па міжнародных справах, намесніка старшыні па рэгіянальнай палітыцы, намесніка старшыні па сувязях з грамадскасцю, намесніка старшыні па адукацыі, скарбніка, якія разам складаюць Выканаўчы камітэт МГА “МСД–МГ”. Таксама З’езд абірае старшыню і іншых сябраў Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі.

 

5.           Заслухоўвае справаздачы Выканаўчага камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі МГА “МСД–МГ”, а таксама пры неабходнасці старшыняў абласных аб’яднанняў клубаў МГА “МСД–МГ”

 

6.           Дэлегуе Цэнтральнай Радзе МГА “МСД–МГ” права прымаць рашэнні па вызначаных З’ездам пытаннях у адпаведнасці з Законам “Аб грамадскіх аб’яднаннях”.

 

7.           Абмяркоўвае і вырашае любыя іншыя важныя пытанні дзейнасці МГА “МСД–МГ”.

 

6.      КІРУЮЧЫ ОРГАН

 

6.1.   Кіруючым органам МГА “МСД–МГ” з’яўляецца Цэнтральная Рада (далей па тэксце Статута – ЦР).

 

6.2.   У склад ЦР уваходзяць абраныя З’ездам сябры Выканаўчага камітэта, а таксама прадстаўнікі абласцей і г. Мінска. З’езд прымае рашэнне аб колькасці прадстаўнікоў кожнай вобласці і г. Мінска ў Цэнтральнай Радзе (не больш за два прадстаўнікі). Затым адпаведная колькасць сябраў МГА “МСД–МГ” з абласцей і г. Мінска абіраецца З’ездам у склад Цэнтральнай Рады. Сябры ЦР, якія прадстаўляюць вобласці і г. Мінск, захоўваюць свае паўнамоцтвы да наступнага З’езду або да моманту правядзення канферэнцый абласных аб’яднанняў клубаў. У перыяд паміж З’ездамі канферэнцыя абласнога аб’яднання клубаў мае права замяніць прадстаўніка вобласці ў ЦР абраным на канферэнцыі старшынёй абласнога аб’яднання клубаў. У выпадку, калі З’ездам ад адпаведнай вобласці выбрана два прадстаўнікі, то ў перыяд паміж З’ездам другім сябрам ЦР ад гэтай вобласці становіцца намеснік старшыні абласнога аб’яднання клубаў, абраны абласной канферэнцыяй аб’яднання клубаў. Старшыня і намеснік старшыні абласнога аб’яднання клубаў маюць паўнамоцтвы сябраў ЦР або да моманту наступнай канферэнцыі адпаведнага абласнога аб’яднання клубаў (у выпадку яе правядзення да наступнага З’езду), або да наступнага З’езду. Калі на З’ездзе МГА “МСД–МГ” ад вобласці не быў абраны прадстаўнік у склад ЦР, Цэнтральная Рада мае права ў перыяд паміж З’ездамі кааптаваць  у свой склад не больш як двух прадстаўнікоў гэтай вобласці. Калі на З’ездзе МГА “МСД–МГ” у склад Цэнтральнай Рады выбраны адзін прадстаўнік вобласці, ЦР мае права перыяд паміж З’ездамі павялічыць прадстаўніцтва гэтай вобласці да двух чалавек і кааптаваць у свой склад другога прадстаўніка. Калі ў перыяд паміж З’ездамі прадстаўнік вобласці адмовіўся ад паўнамоцтваў сябра ЦР або страціў сяброўства ў МГА “МСД–МГ”, Цэнтральная Рада мае права кааптаваць у свой склад іншага прадстаўніка гэтай вобласці.

 

6.3.   Пасяджэнні Цэнтральнай Рады МГА “МСД–МГ” праводзяцца не радзей як чатыры разы на год і паўнамоцныя, калі ў іх працы бяруць удзел больш як палова яе сябраў. Рашэнні Цэнтральнай Рады прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні сябраў ЦР.

 

6.4.   Мовы справаводства вышэйшага, кіруючага і цэнтральнага выканаўчага органаў МГА “МСД–МГ”– беларуская і руская.

 

6.5.   Цэнтральная Рада МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Арганізуе выкананне рашэнняў З’езда.

 

2.           Вызначае накірункі працы МГА “МСД–МГ” на бягучы перыяд.

 

3.           Уносіць папраўкі і змяненні ў Статут МГА “МСД–МГ”, звязаныя са зменай юрыдычнага адрасу, або выкліканыя змяненнямі ў заканадаўстве.

 

4.           Стварае (пры неабходнасці) камісіі па асобных накірунках працы, зацвярджае колькасны склад гэтых камісій, абірае старшыняў і намеснікаў старшыняў гэтых камісій, пры неабходнасці іншых сябраў камісіі. У выпадку, калі напрамак дзейнасці камісіі супадае з абавязкамі сябра Выканаўчага камітэта, то адпаведны сябра аўтаматычна лічыцца старшынёй дадзенай камісіі. Камісіі ў сваёй дзейнасці адказныя перад Цэнтральнай Радай МГА “МСД–МГ”.

 

5.           Прымае дакументы, палажэнні, пастановы ў адпаведнасці са Статутам МГА “МСД–МГ”.

 

6.           Прымае рашэнні аб выдаткаванні сродкаў, прымае рашэнні аб набыцці маёмасці.

 

7.           У выпадку немагчымасці выканання сябрамі Выканаўчага камітэта сваіх абавязкаў, размяркоўвае іх правы і абавязкі паміж іншымі сябрамі Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ” або абірае выконваючага абавязкі сябра Выканаўчага Камітэта ў адпаведнасці з п. 7.15 гэтага Статута.

 

8.           Заслухоўвае справаздачы сябраў Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ”.

 

9.           Вызначае формы і напрамкі супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі, вырашае пытанні аб уступленні МГА “МСД–МГ” у саюзы (асацыяцыі) і іншыя рэспубліканскія і міжнародныя маладзёжныя аб’яднанні.

 

10.       Вызначае мэтазгоднасць і перыядычнасць збору сяброўскіх складак, іх памер і частку, якая пералічваецца на рахунак  кіруючага органа МГА “МСД–МГ” ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

 

11.       Вырашае іншыя пытанні дзейнасці МГА “МСД–МГ”, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі З’езда МГА “МСД–МГ”.

 

7.      ЦЭНТРАЛЬНЫ ВЫКАНАЎЧЫ ОРГАН

 

7.1.   Цэнтральным выканаўчым органам МГА “МСД–МГ” паміж пасяджэннямі Цэнтральнай Рады з’яўляецца Выканаўчы камітэт, які выбіраецца на тэрмін, вызначаны З’ездам, але не болей на два гады. Сябры Выканаўчага камітэта маюць тэрмін паўнамоцтваў, які вызначаецца З’ездам, але не болей як на два гады, акрамя выпадкаў, прадугледжаных гэтым Статутам.

 

7.2.   Выканаўчы камітэт МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Арганізуе выкананне рашэнняў З’езда і Цэнтральнай Рады ў перыяд паміж паседжаннямі Цэнтральнай Рады МГА “МСД–МГ”.

 

2.           Распрацоўвае праекты дакументаў для разгляду на пасяджэннях Цэнтральнай Рады.

 

3.           Ажыццяўляе сувязі МГА “МСД–МГ” з іншымі грамадскімі арганізацыямі.

 

4.           Рэгіструе і каардынуе дзейнасць арганізацыйных структур МГА “МСД–МГ”.

 

5.           Распараджаецца сродкамі Цэнтральнай Рады ў адпаведнасці з яе рашэннямі.

 

6.           Рыхтуе справаздачу З’езду аб дзейнасці МГА “МСД–МГ”.

 

7.           Вырашае іншыя пытанні дзейнасці МГА “МСД–МГ”, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі Цэнтральнай Рады МГА “МСД–МГ” і З’езду МГА “МСД–МГ”.

 

8.           Склікае паседжанні Цэнтральнай Рады згодна са Статутам.

 

7.3.   Выканаўчы камітэт праводзіць свае пасяджэнні па неабходнасці, але не радзей, як адзін раз на месяц.

 

7.4.   Пасяджэнні Выканаўчага камітэта правамоцныя, калі ў іх працы бярэ ўдзел больш як палова яго сябраў.

 

7.5.   Рашэнні Выканаўчага камітэта прымаюцца простай большасцю галасоў. У выпадку аднолькавай колькасці галасоў “за” і “супраць”, вырашальным лічыцца голас старшыні МГА “МСД–МГ”.

 

7.6.   Старшыня МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Абіраецца З’ездам МГА “МСД–МГ”, пры гэтым адна і тая ж асоба не можа абірацца старшынёй арганізацыі болей, чым на два тэрміны (4 гады) запар.

 

2.           Валодае ўсімі правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы.

 

3.           Прадстаўляе МГА “МСД–МГ” у органах дзяржаўнай улады, грамадскіх і палітычных арганізацыях, установах і прадпрыемствах, а таксама ў кантактах з замежнымі арганізацыямі.

 

4.           Склікае і вядзе пасяджэнні Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ”.

 

5.           Адкрывае і закрывае пасяджэнні Цэнтральнай Рады і З’езда МГА “МСД–МГ”.

 

6.           Падпісвае дакументы Цэнтральнай Рады і Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ” (фінансавыя дакументы і юрыдычныя абавязкі — разам са скарбнікам МГА “МСД–МГ”).

 

7.7.   Пры адсутнасці старшыні ці пры немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў яго абавязкамі і правамі па рашэнню Выканаўчага камітэта і з наступным зацвярджэннем Цэнтральнай Радай валодае адзін з намеснікаў старшыні МГА “МСД–МГ”.

 

7.8.   Генеральны сакратар МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Каардынуе арганізацыйную працу ў МГА “МСД–МГ”.

 

2.           Мае права прадстаўляць арганізацыю на афіцыйных мерапрыемствах, а таксама права подпісу афіцыйных дакументаў МГА “МСД–МГ”.

 

3.           Вядзе архіў МГА “МСД–МГ”.

 

4.           Вядзе картатэку сябраў і арганізацыйных структур МГА “МСД–МГ”.

 

5.           Забяспечвае арганізацыю пасяджэнняў Выканаўчага камітэта і Цэнтральнай Рады МГА “МСД–МГ”.

 

6.           Рыхтуе дакументы, неабходныя для пастаноўкі арганізацыйных структур МГА “МСД–МГ” на ўлік у Выканаўчым камітэце МГА “МСД–МГ” і ў органах дзяржаўнай улады.

 

7.           Вядзе перапіску і журнал уваходнай і выходнай карэспандэнцыі.

 

7.9.   Намеснік Старшыні па міжнародных справах:

 

1.           Прадстаўляе МГА “МСД–МГ” на міжнародных мерапрыемствах, у міжнародных арганізацыях.

 

2.           Усталёўвае і падтрымлівае кантакты і інфармацыйны абмен з замежнымі арганізацыямі-партнёрамі.

 

3.           Рыхтуе правядзенне міжнародных мерапрыемстваў.

 

4.           Прадстаўляе інтарэсы МГА “МСД–МГ” у міжнародных арганізацыях, сябрам якіх з’яўляецца МГА “МСД–МГ”.

 

7.10.                   Намеснік Старшыні па рэгіянальнай палітыцы:

 

1.           Знаходзіцца ў цесным кантакце з клубамі і аб’яднаннямі клубаў, ініцыюе і каардынуе іх сумесную дзейнасць.

 

2.           Распрацоўвае сістэму камунікацый паміж арганізацыйнымі структурамі МГА “МСД–МГ”, паміж арганізацыйнымі структурамі і цэнтральнымі органамі МГА “МСД–МГ”.

 

3.           Спрыяе стварэнню новых клубаў і арганізацыйных структур МГА “МСД–МГ” і іх рэгістрацыі ў Выканаўчым камітэце МГА “МСД–МГ”.

 

4.           Каардынуе акцыі і кампаніі на нацыянальным узроўні разам з іншым сябрамі Выканаўчага Камітэту.

 

7.11.                   Намеснік Старшыні па сувязях з грамадскасцю МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Распрацоўвае план па правядзенню грамадска-палітычных акцый і мерапрыемстваў МГА “МСД–МГ” на бягучы перыяд і арганізуе яго выкананне.

 

2.           Каардынуе грамадска-палітычныя акцыі МГА “МСД–МГ” на нацыянальным узроўні.

 

3.           Працуе ў цесным кантакце з клубамі МГА “МСД–МГ” па пытаннях палітычнай і грамадскай дзейнасці.

 

4.           Усталёўвае і падтрымлівае кантакты па ўзаемадзеянню з палітычнымі партыямі і органамі дзяржаўнай улады.

 

5.           Выконвае абавязкі прэс-сакратара МГА “МСД–МГ”

 

6.           Праводзіць маніторынг асвятлення дзейнасці МГА “МСД–МГ” у сродках масавай інфармацыі.

 

7.           Рыхтуе прэс-рэлізы і даведкі аб запланаваных і праведзеных мерапрыемствах (рэспубліканскага і мясцовага маштабу), арганізоўвае іх рассылку.

 

8.           Ажыццяўляе інфармацыйны абмен з іншымі арганізацыямі і рухамі.

 

9.           Забяспечвае інфармацыяй аб дзейнасці цэнтральных органаў МГА “МСД–МГ” арганізацыйныя структуры МГА “МСД–МГ”.

 

10.       Арганізуе прэс-канферэнцыі і брыфінгі ад імя МГА “МСД–МГ”.

 

7.12.                   Намеснік Старшыні па адукацыі:

 

1.           Распрацоўвае грамадзянскія адукацыйныя праграмы ў межах МГА “МСД–МГ”.

 

2.           Арганізуе і каардынуе грамадзянскія адукацыйныя праграмы МГА “МСД–МГ” для клубаў і іх аб’яднанняў.

 

3.           Ініцыюе і каардынуе правядзенне агульнарэспубліканскіх канферэнцый, летнікаў, школ МГА “МСД–МГ”.

 

4.           Спрыяе павышэнню адукацыйнага ўзроўню сябраў арганізацыі па іншых накірунках.

 

5.           Супрацоўнічае з іншымі суб’ектамі па пытаннях грамадскай адукацыі.

 

7.13.                   Скарбнік МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Каардынуе і забяспечвае фінансава-гаспадарчую дзейнасць арганізацыі.

 

2.           Вядзе фінансавую дакументацыю.

 

3.           Распараджаецца фінансавымі сродкамі арганізацыі ў межах накірункаў зацверджаных Цэнтральнай Радай.

 

4.           Адказвае за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне працы Выканаўчага камітэта, Цэнтральнай Рады і З’езду.

 

5.           Рыхтуе справаздачы аб выкарыстанні сродкаў і руху маёмасці арганізацыі.

 

7.14.                   Сябры Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ” адказваюць за асобныя накірункі працы МГА “МСД–МГ” і ў адпаведнасці з рашэннем ЦР узначальваюць працу камісій па адпаведным накірунку. Цэнтральная Рада, Выканаўчы камітэт МГА “МСД–МГ” могуць ускласці на сябраў Выканаўчага камітэту МГА “МСД–МГ” дадатковыя абавязкі ў межах Статута МГА “МСД–МГ”.

 

7.15.                   Калі сябра Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ” не здольны выконваць свае абавязкі ці не выконвае іх больш як 2 месяцы, Выканаўчы камітэт МГА “МСД–МГ” можа звярнуцца да Цэнтральнай Рады не пазней чым за 2 тыдні да яе пасяджэння з просьбай разгледзець пытанне аб прызначэнні выконваючага абавязкі сябра Выканаўчага камітэта МГА “МСД–МГ”. На тых самых падставах і ў тым самым парадку Цэнтральная Рэвізійная камісія можа самастойна звярнуцца да Цэнтральнай Рады з падобнай прапановай, папярэдне праінфармаваўшы Выканаўчы камітэт МГА “МСД–МГ”. Сябра Выканаўчага камітэта можа таксама ў пісьмовым выглядзе звярнуцца да Цэнтральнай Рады МГА “МСД–МГ” з просьбай вызваліць яго ад абавязкаў сябра Выканаўчага камітэта і абраць выконваючага абавязкі сябра Выканаўчага камітэта. Абранне выконваючага абавязкі адбываецца на пасяджэнні Цэнтральнай Рады МГА “МСД–МГ” з ліку кандыдатаў, прапанаваных Выканаўчым камітэтам МГА “МСД–МГ”. Выконваючы абавязкі валодае тымі ж паўнамоцтвамі і абавязкамі, як і абраныя на З’ездзе сябры Выканаўчага камітэту. Тэрмін паўнамоцтваў выконваючага абавязкі – астатак тэрміна паўнамоцтваў асобы, якая займала гэтую пасаду да прызначэння выконваючага абавязкі.

 

8.      КАНТРОЛЬНЫЯ ОРГАНЫ

 

8.1.   Кантрольна-рэвізійнымі органамі МГА “МСД–МГ” з’яўляюцца Цэнтральная Рэвізійная камісія і рэвізоры клубаў, гарадскіх, раённых, абласных аб’яднанняў клубаў. Цэнтральная Рэвізійная камісія абіраецца З’ездам аб’яднання. Тэрмін паўнамоцтваў сябраў Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі вызначаецца З’ездам, але не болей як на два гады. Тэрмін паўнамоцтваў кантрольна-рэвізійных органаў (рэвізораў) арганізацыйных структур МГА “МСД–МГ” усіх узроўняў – адзін год.

 

8.2.   Сябры Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі МГА “МСД–МГ” і рэвізоры ўсіх узроўняў абіраюцца з ліку сябраў МГА “МСД–МГ”, якія не з’яўляюцца сябрамі каардынацыйных, кіруючага і цэнтральнага выканаўчага органаў органаў МГА “МСД–МГ”.

 

8.3.   Цэнтральная Рэвізійная камісія складаецца з яе старшыні, а таксама двух сябраў камісіі.

 

8.4.   Паседжанні Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі склікаюцца яе старшынёй не радзей як чатыры разы на год.

 

8.5.   Пасяджэнне Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі правамоцныя, калі ў яе працы бяруць удзел 3 сябры камісіі. Рашэнні Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі прымаюцца простай большасцю галасоў яе сябраў.

 

8.6.   Цэнтральная Рэвізійная камісія МГА “МСД–МГ”:

 

1.           Правярае адпаведнасць дзейнасці сябраў, арганізацыйных структур МГА “МСД–МГ” і выбарных органаў МГА “МСД–МГ” дзеючаму Статуту аб’яднання.

 

2.           Мае права патрабаваць склікання пазачарговага пасяджэння Цэнтральнай Рады і ініцыяваць разгляд пытання аб нечарговым З’ездзе МГА “МСД–МГ” у выпадку выяўлення грубых адступленняў ад нормаў Статута.

 

3.           Кантралюе фінансава-гаспадарчую дзейнасць Цэнтральнай Рады, Выканаўчага камітэта і арганізацыйных структур МГА “МСД–МГ”.

 

4.           Разглядае спрэчныя пытаннi паміж сябрамі і арганізацыйнымі структурамі МГА “МСД–МГ”, у тым ліку дае заключэнні па пытаннях аб сяброўстве ў МГА “МСД–МГ”.

 

5.           Валодае іншымі паўнамоцтвамі, вызначанымі Статутам МГА “МСД–МГ”.

 

8.7.   У выпадку выяўлення парушэнняў нормаў Статуту рэвізоры арганізацыйных структур МГА “МСД–МГ” абавязаны падаваць пісьмовую інфармацыю ў Цэнтральную Рэвізійную камісію, якая мусіць разгледзець яе і прыняць рашэнне на працягу 1 месяца.

 

9.      МАЁМАСЦЬ І СРОДКІ МГА “МСД–МГ”

 

9.1.   Фінансавыя сродкі МГА “МСД–МГ” складаюцца з сяброўскіх скаладак сябраў МГА “МСД–МГ” (пры адпаведным рашэнні ЦР МГА “МСД–МГ”), добраахвотных грашовых ахвяраванняў, паступленняў ад праведзеных у статутных мэтах выстаў, лекцый, спартыўных мерапрыемстваў, даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая здзяйсняецца дзеля дасягнення статутных мэтаў у адпаведнасці з Законам “Аб грамадскіх аб’яднаннях” і іншых паступленняў, якія не супярэчаць заканадаўству.

 

9.2.   МГА “МСД–МГ” можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння сваёй дзейнасці, накіраванай на дасягненне статутных мэтаў, за выключэннем маёмасці, якая згодна з Законам можа знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

 

9.3.   Рашэнне аб выдаткаванні сродкаў, набыцці і распараджэнні маёмасцю МГА “МСД–МГ” прымае Цэнтральная Рада.

 

9.4.   Асабістую адказнасць за захаванне маёмасці і выдаткаванне сродкаў МГА “МСД–МГ” нясуць старшыня і скарбнік МГА “МСД–МГ”.

 

9.5.   Асабістую адказнасць за захаванне маёмасці, якой карыстаюцца арганізацыйныя структуры МГА “МСД–МГ”, нясуць іх скарбнікі.

 

10.  РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ МГА “МСД–МГ”

 

10.1.                   Рэарганізацыя ці ліквідацыя МГА “МСД–МГ” можа быць здзейснена па рашэнні З’езда, калі за гэта прагаласавала 2/3 яго дэлегатаў, або па судом у парадку і на падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

10.2.                   Ліквідацыйная камісія ствараецца згодна ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

10.3.                   Фінансавыя сродкі і маёмасць МГА “МСД–МГ” пасля задавальнення прэтэнзій крэдытораў выкарыстоўваюцца на статутныя мэты арганізацыі.