З 1 па 7 жніўня ў маляўнічым кутку Беларусі прайшоў традыцыйны Летнік МСД-МГ 2016.

На Летніку пабывала больш за 30 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Удзельнікі і удзельніцы былі рознага ўзросту і жыццёвага досведу, але аб’яднаныя адданасцю сацыял-дэмакратычнымкаштоўнасцям.

Праграма мерапрыемства аказалася вельмі насычанай. Напрацягу тыдня было праведзена 8 семінараў, 3 гульні, безліч энерджайзераў.

Не забываліся маладыя сацыял-дэмакраты і пра актыўны адпачынак, такі як гульня ў валейбол і плаванне ў возеры.

Асаблівы настрой у апошні вечар стварыла гродненская група "Брадзяціна дзяцела", якая грала жартаўлівыя і сур'ёзныя песні.

Пасля Летніку МСД-МГ 2016 каманда ВК будзе працаваць з ідэямі, сабранымі з розных рэгіёнаў, каб узмацніць сацыял-дэмакратычныя шэрагі, яшчэ актыўней прасоўваць ідэі роўнасці, свабоды і справядлівасці ў грамадстве, каб у рэшце рэшт зрабіць Беларусь моцнай краіна, краінай для нашага шчасця, а не міфічным «государством для народа» з прапагандысцкіх лукашэнкаўскіх плакатаў.

«Маладая Грамада» плануе сфакусаваць сваю будучую дзейнасць на развіцці рэгіянальных клубаў, каб кожны з іх быў моцнай структурай, развіцё якой адпавядала б актуальным тэндэнцыям і патрабаванням на мясцовым лакальным узроўні. То бок, хто, як не прадстаўнікі рэгіёнаў, ведаюць, што і ў якой форме патрэбна мясцовым чальцам і патэнцыйным прыхільнікам арганізацыі.

Старшыня МСД-МГ дзякуе ўсім удзельніцам і удзельнікам за актыўную працу і адпачынак на Летніку. Асаблівае дзякуй камандзе Летніка: Лёшу Сігаеву, Лёшу Дзям'яну, Ганне Ерман, Вользе Арцёмчык, Зміцеру Герыловічу, Івану Тарасевічу, Сяргею Срэднікаву. 

Да новых сустрэч у наступным годзе на Летніку МСД-МГ 2017.