У цэнтры Кёльна адбылася акцыя пратэсту супраць гвалту ў адносінах да жанчын. Акрамя таго, рыхтавалася дэманстрацыя правага руху Pegida, якая была спынена паліцыяй. Супраць правых выйшлі прадстаўнікі левых арганізацый.

Каля тысячы жанчын у суботу, 9 студзеня, выйшлі на вуліцы Кёльне з транспарантамі «Не – значыць не. Гэта наш закон. Адчапіцеся ад нас!» і заклікамі супрацьстаяць гвалту паўсюль: у Кёльне, на Актобэрфэсце і ў хатняй спальні. Удзельніцы акцыі зкамунікаваліся праз сацыяльныя сеткі паслі шматлікіх нападаў на жанчын у Кёльне ў навагоднюю ноч.

На другую палову дня была запланаваная акцыя пратэсту прыхільнікаў антыісламскага руху Pegida, якая павінна была прайсці пад лозунгам «супраць засілля замежнікаў і мусульман». Каля 1,3 тысячы праціўнікаў Pegida сабраліся на зваротную акцыю, арганізаваную аб’яднаннем «Кёльн супраць правых» і прадстаўнікамі левых антыфашысцкіх груповак, якія далучыліся да іх. Яны выйлі з плакатамі «Нацысты – прэч!», «Няма правоў на нацысцкую прапаганду», «Мы вам пакажам».

Акцыя правых, якая сабрала каля 1,7 тысячы чававек, была спынена паліцыяй амаль адразу пасля пачатку шэсця. Па дадзеных відавочцаў, прыхільнікі Pegida і іншых правых рухаў кідалі ў паліцэйскіх бутэлькі і петарды. Паліцыя ў адказ ужыла вадамёты і перцавы газ. У праваахоўных ворганах паведамляецца пра аднаго пацярпелага паліцэйскага і аднаго журналіста.

Жахлівыя падзеі ў Кёльне, калі ў навагоднюю ноч тысяча мужчын, хутчэй за ўсё, выхадцаў з Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі, рабавалі і гвалтавалі жанчын на вуліцах горада, могуць змяніць меркаванне грамадства і палітыкаў у правы кірунак. Але пакідаць праблему наўпрост так, невырашанай, таксама нельга. Палітык ад партыі «Зялёныя» Клаўдзія Рот перасцерагае выкарыстаўваць падзею як апраўданне ксенафобскіх настояў супраць усіх мігрантаў.