З 2 па 7 жніўня 2016 у маляўнічым месцы каля азёраў адбудзецца традыцыйны Летнік "Маладых сацыял-дэмакратаў - Маладой Грамады". Запрашаем прыняць удзел у гэтым цікавым і доўгачаканым мерапрыемстве ўсіх чальцоў арганізацыі, чальцоў партнэрскіх арганізацыі, а таксама іх сяброў і знаёмых. 

Мэта сёлеташнега летніку - стварэнне рэгіянальных каманд сацыял-дэмакратычнай моладзі.

Для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка, калі ласка, запоўніце анкету па спасылцы.