На пачатку кастрычніка ў Мінску прайшло паседжанне Цэнтральнай Рады МДА «Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада».

На паседжанні разглядалісь пытанні абрання выконваючых абавязкі Генеральная сакратара, Намесніка Старшыні па міжнародных справах і Намесніка Старшыні па рэгіянальнай палітыцы, а таксама прыняцце «Дэкларацыі аб гендарнай роўнасці». На ўсе вышэй пералічаныя пасады выбары праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове. Усіх кандыдатаў абралі амаль аднагалосна, што, безумоўна, сведчыць пра высокі ўзровень даверу да іх асобаў з боку іншых чальцоў ЦР і ўдзячнасць за гатоўнасць узяць на сябе пэўны цяжар адказнасці ў арганізацыі. Такім чынам, кіраўніцтва «Маладой Грамады» папоўнілася прадстаўнікамі(цамі) з Брэста, Наваполацка і Дружнага.

Наноўабраныя Намеснікі Старшыні адразу акрэслілі першачарговыя напрамкі сваёй дзейнасці і паабяцалі як мага хутчэй распачаць актыўную працу.

Акрамя гэтага ЦР разгледзіла і прыняла «Дэкларацыю аб гендарнай роўнасці». Некаторыя пункты Дэкларацыі выклікалі гарачыя спрэчкі, але гэта не перашкодзіла прыняць да ўвагі ўсе канструктыўныя прапановы і знайсці кампрамісныя варыянты.

Публікуем тэкст Дэкларацыі на нашым сайце.

ДЭКЛАРАЦЫЯ Цэнтральнай Рады

МГА «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада»

Аб гендарнай роўнасці

У сучасным свеце ўстойлівае развіццё грамадства немагчыма без дасягнення гендарнай роўнасці.

Рэсурсы грамадства, якое арыентавана на гендарную роўнасць, накіраваныя на развіццё асобы незалежна ад гендару. Гендарная роўнасць з'яўляецца неабходнай умовай інавацыйнага развіцця і новым рэсурсам мадэрнізацыі грамадства, яна спрыяе развіццю чалавечага патэнцыялу і пазітыўна ўплывае на эканамічнае развіццё. Гендарная роўнасць не дасягальна толькі колькасным балансам мужчын і жанчын: яго прынцыпы неабходна ўкараніць ва ўсі сфэры жыцця грамадства дзеля якасных грамадскіх і палітычных змен, пераразмеркаваньня ўлады і рэсурсаў. Гендарная роўнасць – гэта адзін з індыкатараў узроўню дэмакратызацыі грамадства, узроўню яго цывілізаванасці.

Пад гендарнай роўнасцю разумеецца роўнае становішча, незалежнасць, адказнасць і ўдзел усіх гендараў у грамадскім і прыватным жыцці. Гендарная роўнасць – гэта роўны доступ жанчын і мужчын да эканамічных рэсурсаў і раўнавартасць «жаночых» і «мужчынскіх» прафесій, роляў у грамадстве; роўнае стаўленне грамадства да ўнёску тых ці іншых у эканамічнае і дэмаграфічнае развіццё.

Рэспубліка Беларусь падпісала і ратыфікавала шэраг базавых дакументаў ААН, накіраваных на абарону інтарэсаў жанчын і дасягненне гендарнай роўнасці. Беларусь на міжнародным узроўні ўзяла на сябе канкрэтныя абавязкі па выкананьні «Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын» (CEDAW) і «Дадатковага Пратаколу» да яе, падпісала «Дэкларацыю IV Сусветнай Канферэнцыі па паляпшэнні становішча жанчын» (Пекін, 1995 г.), «Дэкларацыю тысячагоддзя» і іншыя дакументы ААН. Міжнародныя абавязкі Беларусі кажуць нам, што дзяржава павінна вызначыць гендарную роўнасьць адным са сваіх прыярытэтаў і сфармаваць нацыянальную гендарную палітыку.

МГА «МСД-МГ» грунтуецца на асноўных палажэннях Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, падзяляе стратэгіі Пекінскай платформы дзеянняў, абапіраецца на рэкамендацыі для ўрада Беларусі, выпрацаваныя на 30-й і 48-й сесіях Камітэта CEDAW.

МГА «МСД-МГ» лічыць, што існуючыя нацыянальныя механізмы ў Беларусі развіты недастаткова. Больш за тое, у апошняе дзесяцігоддзе назіраўся рэгрэс у іх развіцці. Пасля Пекінскай канферэнцыі ў Беларусі былі рэалізаваныя тры «Нацыянальныя планы дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці», але пастаўленыя ў планах мэты не былі дасягнутыя ў поўным аб'ёме з-за адсутнасць мэтавага фінансавання і іх нізкага прыярытэту для дзяржаўных устаноў.

МГА «МСД-МГ» абавязваецца абапірацца на каштоўнасці гендарнай роўнасці ва ўнутранай і знешняй палітыцы і ставіцьперад сабой наступныя мэты:

Для дасягнення гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь:

- Стварэнне ўмоў для рэалізацыі роўных правоў і роўных магчымасцяў мужчын і жанчын, а таксама іх роўны ўдзел ва ўсіх сфэрах жыццядзейнасці грамадства.

Для дасягнення гендарнай роўнасці ў сферы прыняцця рашэнняў:

- Прадастаўленне роўных магчымасцяўі рэалізацыю парытэтнага прадстаўніцтва мужчын і жанчын у кіруючых ворганах МГА «МСД-МГ», выканаўчай і заканадаўчай улады, палітычных партый, ва ўсіх працэсах кіравання на ўзроўні прыняцця рашэнняў.

Для дасягнення гендарнай роўнасці ў эканоміцы:

- Пераадоленне гарызантальнай і вертыкальнай гендарнай сегрэгацыі на рынку працы, развіццё прадпрымальніцтва сярод жанчын.

Для ўмацавання здароўя жанчын і мужчын:

- Захаванне і ўмацаванне здароўя жанчын, мужчын і падлеткаў для павышэння якасьці жыцця.

- Захаванне рэпрадуктыўнага права жанчын і мужчын.

Для развіцця гендарна-адчувальнай грамадскай свядомасці:

- Фармаванне ў грамадскай свядомасці патрэбы у гендарнай роўнасці ва ўсіх сфэрах жыцця, новых мадэляў гендарнай самасвядомасьці і тыпаў паводзінаў, заснаваных на прынцыпах гендарнай роўнасці правоў і магчымасцяў, садзейнічанне выкараненню гендарных стэрэатыпаў, звязаных з ідэяй перавагі і дамінавання аднаго гендара над іншым;

- Забеспячэнне захавання прынцыпу раўнапраўнага партнёрства паміж мужчынамі і жанчынамі ва ўсіх сфэрах жыцця, заснаванага на парытэтнасці і талерантнасці ў адносінах.

Для прадухілення хатняга гвалту:

- Прыняцце комплексных мераў па папярэджанні хатняга гвалту і мінімізацыі яго наступстваў: праводзіць інфармацыйныя кампаніі і адукацыйныя мерапрыемствы па асвеце насельніцтва, накіраваныя на прадухіленне хатняга гвалту.

МГА «Маладыя сацыял-дэмакраты  Маладая Грамада» ўлічвае ў сваёй дзейнасці гендарны падыход у напісанні праектаў, у планаванні сваёй працы. Для таго, каб у грамадстве перастала існаваць дыскрымінацыя па прыкмеце гендара і было дасягнута гендарная роўнасць, якая з'яўляецца базавай умовай дэмакратычнага развіцця і залогам выхаду грамадства на новы якасны ўзровень:

Мы праводзім працу па павелічэнню колькаснага і якаснага ўдзелу жанчын у дзейнасці МГА «Маладыя сацыял-дэмакраты  Маладая Грамада».

Мы таксама праводзім працу ў сфэры гендарнай асветы, праводзячы трэнінгі, акцыі, інфармацыйныя сустрэчы па прасоўванні гендарнай роўнасці і фармаванню гендарнай культуры сярод моладзі Беларусі.