Паважаныя сяброўкі
Маладых сацыял-дэмакратаў – Маладой Грамады!
Шчыра вітаю вас і віншую з Міжнародным днём правоў жанчын!

Дзякую Вам за цудоўны год! Мы паспелі зрабіць шмат чаго. У 2015 годзе прайшоў з’езд, праз які мы захавалі гендарны баланс у кіруючых органах: Цэнтральнай Радзе, Выканаўчым Камітэце. У Цэнтральнай Радзе з 16 чальцоў – 7 жанчын, у Выканаўчым Камітэце з 7 чальцоў – 3 жанчыны. І старшыня МСД-МГ – жанчына! Упэўнена, што гэты баланс дапаможа нам цягам наступных 2 год забяспечыць роўнае размеркаваньне рэсурсаў і магчымасьцяў для кожнай жанчыны і кожнага мужчыны ў МСД-МГ.

Маладыя жанчыны іграюць важную ролю ў працы Маладой Грамады, яны робяць складаную, цяжкую працу: арганізуюць розныя мерапрыемствы (ад 5 да 120 удзельнаў/ніц); прадстаўляюць МСД-МГ на міжнароднай арэне; праводзяць грунтоўныя перамовы – адстойваючы інтарэсы Маладой Грамады; бяруць на сябе адказную працу.

У прыватнасьці, Воля Арцёмчык, сёлятняя намесніца старшыні па міжнародных справах, дапамагала французскім, шведскім, нямецкім камрадам трапіць на Летнік. Сёньня сфарміравана і працую міжнародная камісія пад яе кіраўніцвам. Дзякуючы актыўнай пазіцыі Волі Ісайкінай, папярэдняй намесніцы старшыні па міжнародных справах, усталяваны партнэрскія адносіны з Нарвегамі, нашыя сябры з’ездзілі ў Кутаісі і Осла, праз гэтыя стасункі. Іна Панчкоўская, дапамагала з рознымі актыўнасьцямі і робіць нашу Маладую Грамаду больш “зялёнай”.

Паважаныя жанчыны! Маладая Грамада дзякуе кожнай жанчыне-сяброўке за ваш прафесійналізм, кампетэнтнасць і адданасць сацыя-дэмакратыі. Упэўневаю Вас, што ўсе ўсведамляюць важнасць таго ўнёску, які робяць жанчыны ў развіццё нашай справы. Мы гатовыя і ў далейшым ўсяляк падтрымліваць і заахвочваць жанчын і будзем спрыяць захаванню партнёрскіх, раўнапраўных і справядлівых адносін да асоб незалежна ад полу.